Лідскі таксовец прыняў роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі

Лідскі таксовец прыняў роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі

У ноч на 27 снежня ў Лідзе таксовец быў вымушаны прыняць роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі, піша newgrodno.by.

Жанчына выклікала таксоўку ў Бярозаўку, каб адтуль ехаць у радзільню. Па дарозе яна заехала да сваіх бацькоў у мікрараён Індустрыяльны, каб пакінуць там дачку.

Калі да бацькоўскага дома заставалася літаральна некалькі метраў, у жанчыны пачаліся роды. Кіроўца не разгубіўся і як мог прыняў роды. Потым ён ухутаў нованароджаную дзяўчынку ў сваю кофту і выклікаў хуткую дапамогу. Лекары абрэзалі пупавіну і павезлі маму і з нованароджанай дачкой у радзільню. Паведамляецца, што з імі ўсё добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі