Лідскі суд прысудзіў паўтара года калоніі маці ў дэкрэтным адпачынку

Таццяна Заверка / spring96.org
Таццяна Заверка / spring96.org

Суд у Лідзе прысудзіў Таццяну Заверка, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, да паўтара года калоніі. Маленькаму сыну Таццяны — 1 год і 9 месяцаў.

Пра гэта паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна". Жанчыну асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта). Таксама яна павінна выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту, прызнанаму па справе пацярпелым. Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда.

Вядома, што прадстаўнік улады, якога абразіла Таццяна, — гэта намеснік начальніка Лідскага РАУС Дзяніс Жынко. Справу разглядаў суддзя Ігар Кошка, якi вынес прысуд.

У Таццяны двое дзяцей: 20-гадовая дачка і сын, якому цяпер 1 год і 9 месяцаў. Таццяна была ў дэкрэтным адпачынку. Знаёмая Таццяны напісала, што яе сын быў на грудным гадаванні, паведамляе сайт Z...

Згодна з артыкулам 63 Крымінальнага кодэкса, наяўнасць на ўтрыманні ў вінаватага малалетняга дзіцяці прызнаецца акалічнасцю, змякчаючай адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі