Лідэры апазіцыі сустрэліся з пасламі краін ЕС, падрабязнасці невядомыя

Чацвёра лідэраў беларускай апазіцыі ў аўторак сустрэліся з 15 пасламі краін ЕС. Апазіцыю падчас сустрэчы рэпрэзентавалі старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і каардынатар Руху за Свабоду Віктар Карняенка.
Як адзначае "Наша ніва" са спасылкай на сайт belmy.info, падрабязнасьці сустрэчы не раскрываюцца, вядома толькі, што абмяркоўваўся ход выбарчай кампаніі і ўзаемадачыненні ў паслявыбарчы перыяд.

Лідэры апазіцыі заявілі, што выбары нельга ўжо прызнаваць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі. Нагадаем, што якраз правядзенне дэмакратычных выбараў - галоўная ўмова размарожвання дачыненняў ЕС з афіцыйным Мінскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі