Лідары G7 абмеркавалі вяртанне Расіі

Лідары G7 абмеркавалі вяртанне Расіі

Лідары краінаў “Вялікай сямёркі” абмеркавалі вяртанне Расіі ў гэтую групу падчас саміту ў Біярыцы, які распачаўся 24 жніўня. Пра гэта паведамляе агенцтва Kyodo са спасылкай на крыніцу ў японскім урадзе. Вынікі перамоваў пакуль не раскрываюцца.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дапускае магчымасць запрасіць Расію на наступны саміт “Вялікай сямёркі”, які пройдзе ў ЗША. Амерыканскі лідар раней неаднаразова заклікаў аднавіць Расію ў групе і апошнім разам прапанаваў зрабіць гэта за колькі дзён да саміту ў Біярыцы.

21 жніўня канал CNN са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў, што Трамп і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон дамовіліся запрасіць Расію на саміт G7 у 2020 годзе. Але Макрон фактычна абверг гэтую навіну, калі заявіў, што вяртанне Расіі ў G7 да вырашэння ўкраінскага крызісу сталася б “стратэгічнай памылкай” і знакам “слабасці”, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі