Вы тут

Лідара партыі "Зялёныя" Дзмітрыя Кучука асудзілі на 15 сутак

Дзмітрый Кучук / Еўрарадыё

Кіраўніка партыі "Зялёныя" Дзмітрыя Кучука арышлавалі на 15 сутак. Яго асудзілі па "народным артыкуле" 24.23. Справу разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна, пішуць праваабаронцы "Вясны".

26 красавіка Кучук расказаў Еўрарадыё, што ў офіс партыі спрабавалі трапіць сілавікі. Пазней ён перестаў выходзіць на сувязь, а яго тэлефон быў знойдзены ў офісе.

Партыя "Зялёныя" была сярод заяўнікаў "Чарнобыльскага шляху", але Мінгарвыканкам адмовіў. У размове з Еўрарадыё Кучук звязаў пераслед менавіта з гэтымі падзеямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.