Вы тут

Ліцэіст на ўгнаным трактары знёс браму са шлагбаўмам

mvd.gov.by

14 красавіка ў Буда-Кашалёўскім раёне на прасёлкавай дарозе супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС затрымалі 17-гадовага гамельчука. Хлопец катаўся на ўгнаным трактары з каўшом, піша прэс-служба МУС.

Выявілася, што трактар ён угнаў за паўгадзіны да затрымання. Праз плот непаўналетні ліцэіст забраўся на тэрыторыю прыватнага прадпрыемства. Там яму трапіўся незачынены "Амкадор" з ключамі, і хлопец вырашыў пакатацца на ім. Зламысніка не спынілі нават зачыненая брама са шлагбаўмам, якую ён папросту знёс. Вартаўніца пачула гук тэхнікі, але не паспела перашкодзіць зламысніку.

Паведамляецца, што падчас затрымання юнак паводзіўся дзіўна і, магчыма, быў пад уздзеяннем нейкіх рэчываў. Свой учынак ён патлумачыў тым, што нібыта хацеў дапамагчы камусьці выкапаць яму.