Лепшыя брытанскія песні напісалі Oasis а не The Beatles

Кампазіцыя "Live Forever" з дэбютнага альбома гурта Oasis "Definitely Maybe" 1994 года прызнаная лепшай брытанскай песняй па выніках апытання, праведзенага папулярнай брытанскай радыёстанцыяй сярод сваіх слухачоў.

Цікава, што другое і трэцяе месца занялі таксама песні Oasis "Wonderwall" і "Don't Look Back In Anger".

У топ-10 таксама трапілі трэкі гуртоў The Stone Roses, Joy Division, The Verve, The Who, Arctic Monkeys і The Clash. Песень гурта The Beatles, якія рэгулярна узначальваюць разнастайныя рэйтынгі, гэтым разам у спісе не было.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі