Лепшы ў Еўропе мініфутбольны клуб гуляе на стадыёне са знішчаным пакрыццём

Футбалісты атрымліваюць траўмы. Але іншага прыдатнага месца ў горадзе няма. Адзін з менеджараў клуба “Аматар” Эдуард Белямук тлумачыць:



Белямук: "Самае паспяховае пакрыццё ў Еўропе (смяецца). 82 каманды на ім спаборнічаюць. Натуральна, заўзятары прыходзяць. Дзесьці паўтары тысячы прысутнічаюць за ўікэнд. З 1991 года ладзім штосуботы і штонядзелі з 10-й да 17-й практычна. Таму што пакуль апошнія закончаць, пакуль зрухі ў турнірнай табліцы нагонім…"


 
Белямук кажа, што лік траўмам ідзе ўжо на дзясяткі. Гульцы самі цягаюць цяжкае пакрыццё, але яно згніло, не прылягае да бетону і рвецца.



Арэндадаўца, стадыён "Будаўнік", абяцае замяніць гэты штучны газон у траўні. Наўзамен абяцаюць пакласці старое пакрыццё з суседняга поля для гульні ў хакей на траве. “Абнове” — каля 20 гадоў.



Гульцы "Аматара" кажуць, што раней ішлі размовы пра тое, каб вылучыць клубу зямлю пад уласны стадыён. Яны нават гатовыя былі ўкласці ўласныя грошы, але справа заглухла.



Нагадаем, у 2010 годзе брэсцкі самадзейны клуб “Аматар” быў прызнаны Еўрапейскай футбольнай асацыяцыяй УЕФА найлепшым аматарскім футбольным клубам у Еўропе.

А вось з гэтага поля пакрыццё збіраюцца перанесці на стадыён "Будаўнік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі