Лекара Ваўкавыскай раённай бальніцы асудзілі на 7 гадоў за хабары

Лекара Ваўкавыскай раённай бальніцы асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі за хабары. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Як паведамляе БЕЛТА, загадчык аднаго з аддзяленняў больш за два гады браў хабары за выраб і выдачу лісткоў непрацаздольнасці. Следчыя ўстанавілі 59 такіх фактаў. Было падлічана, што лекар агулам атрымаў 49 мільёнаў рублёў.

Больш таго, высветлілася, што ў супрацьпраўны працэс было ўцягнута яшчэ каля 30 чалавек. У іх адносінах распачалі крымінальныя справы за выкарыстанне падробленых дакументаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі