Легендарны Ulis выйшаў на лічбе — прыгадваем былыя часы са Славам Коранем

Легендарны Ulis выйшаў на лічбе — прыгадваем былыя часы са Славам Коранем

22 ліпеня на лічбавых пляцоўках адбылося афіцыйнае перавыданне пяці альбомаў легендарнага беларускага рок-гурта Ulis: "Чужаніца", "Краіна доўгай белай хмары", "Танцы на даху", "Падарожжа" і "Люстэрка". Пра падзею напісалі СМІ, а каментатары ў сацсетках зайшліся ў захапленні ад падзеі. Бо песні Ulis — па-за часам, яны заўсёды гучаць актуальна.

Каманда сабралася ў 1988 годзе, яе склалі ўдзельнікі гурта "Бонда". Яе кружэлкі выдаваліся ў Варшаве і Маскве, а людзі прыходзілі на канцэрты не толькі ў Беларусі, але і ў Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і іншых гарадах Еўропы. З канца 00-х гурт гурт фактычна не дае канцэртаў. Апошні раз Ulis збіраўся, каб сыграць на дваццатым па ліку "Басовішчы".

Прыгадваем былыя часы з лідарам гурта Славам Коранем. Далучайцеся!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі