Леброн Джэймс стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі НБА. На рахунку 38-гадовага баскетбаліста "Лос-Анджэлеса" стала 38388 ачкоў. Гэта рэкорд выніковасці за кар'еру для гульца, піша Reuters.
Рэкорд Карыма Абдул-Джабара пратрымаўся 34 гады. Ён завяршыў кар'еру ў 1989-м з 38387 ачкамі. Легендарны баскетбаліст прысутнічаў на матчы "Лос-Анджэлеса" і "Аклахомы Сіці", і стоячы вітаў дасягненне Леброна Джэймса, да якога той ішоў больш за 19 гадоў.

Reuters