ЛДП заклікае тэрмінова дапрацаваць "дэкрэт аб дармаедах"

ЛДП заклікае тэрмінова дапрацаваць "дэкрэт аб дармаедах"

Ліберальна-дэмакратычная партыя заклікае тэрмінова дапрацаваць дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", больш вядомы як "дэкрэт аб дармаедах". Свой зварот партыя накіравала ва ўрад і напесрэдна Аляксандру Лукашэнку.

У звароце гаворыцца, што ад пачатку дэкрэт задумваўся як мера барацьбы з непрацоўнымі даходамі і з дармаедствам. Але распрацоўшчыкі дэкрэта не ўлічылі шэраг момантаў, таму яго ўжыванне адбываецца з разнастайнымі парушэннямі, лічаць у ЛДП.

Масавую рассылку падатковых апавяшчэнняў "добрапрыстойным грамадзянам і маламаёмасным слаям насельніцтва, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі", у партыі патлумачылі прабеламі ў заканадаўстве і фармальнай працай органаў улады. А гэта, маўляў, стварае сацыяльную напружанасць і нервовасць у грамадстве.

Таму ЛДП прапаноўвае як мага хутчэй стварыць камісію, якая дапрацуе дэкрэт №3. У яе мусяць увайсці прадстаўнікі заканадаўчых органаў, урада, мясцовай выканаўчай улады, а таксама распрацоўшчыкі гэтага дэкрэта.

Партыя прапанавала таксама выключыць з ліку плацельшчыкаў "падатку на дармаедаў" усіх жанчын, якія выхоўваць дзяцей дашкольнага ўзросту. Як вядома, цяпер жанчыны вызваленыя ад аплаты гэтага збору, толькі калі іх дзеці дашкольнага ўзросту выхоўваюцца не садку, а дома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі