Латвійскім спартсменам забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Беларусі і РФ

Латвійскім спартсменам забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Беларусі і РФ

Латвійскім спартсменам і камандам забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Беларусі і Расіі (у тым ліку ў нацыянальных чэмпіянатах і кубках краін). 28 красавіка Сейм прыняў адпаведныя папраўкі да закона аб спорце. Забарона распаўсюджваецца на спартыўныя каманды, зарэгістраваныя ў Латвіі, незалежна ад іх юрыдычнага статуса. Грамадзянам Латвіі нельга будзе супрацоўнічаць са спартыўнымі агентамі з РБ і РФ, піша Delfi.

Такім чынам, рыжскае "Дынама" не будзе ўдзельнічаць у КХЛ.

"Ваенная агрэсія Расіі і шырокамаштабнае ўварванне ва Украіну з'яўляецца грубым парушэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і патрабуе неадкладных рашэнняў", — кажуць у парламенце Латвіі.

Спартсмены і спецыялісты, якія не будуць прытрымлівацца згаданай забароны, не змогуць выступаць і працаваць у нацыянальнай зборнай Латвіі, не будуць атрымліваць дзяржаўную падтрымку.

Улады Латвіі займаюць жорсткую пазіцыю ў дачыненні Расіі з-за яе агрэсіі супраць Украіны. У латвійцаў, якія яе падтрымліваюць, могуць забраць грамадзянства. Грамадзян Латвіі заклікаюць пакінуць тэрыторыю Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі