Латвійская тэнісістка Алена Астапенка сенсацыйна выйграла Ралан Гарос

Латвійская тэнісістка Алена Астапенка сенсацыйна выйграла Ралан Гарос

20-гадовая латвійская тэнісістка Алена Астапенка сенсацыйна перамагла ў фінале Ралан Гарос чацвёртую ракетку свету, Сімону Халеп з Румыніі. Такім чынам, Астапенка стала першай з 1933 года нясеянай спартсменкай, якая здабывае тытул на гэтым турніры.

Матч прайшоў у трох сэтах — 4:6, 6:4, 6:3, прычым у апошнім сэце румынка спачатку вяла ў ліку 3:1, але саперніца здолела зраўняць лік і потым вырвацца наперад. Для Халеп гэты матч меў надзвычай важнае значэнне: у выпадку перамогі яна атрымала б першы ў сваёй кар’еры тытул на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, а таксама стала б першай ракеткай свету. Але перамога дасталася юнай спартсменцы з Латвіі, якая мае на сёння толькі 47-е месца ў сусветным рэйтынгу. Зрэшты, у юніёрскім рэйтынгу Астапенка знаходзілася на другой пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі