Латвія не ўпусціла 14 беларусаў за падтрымку расійскай агрэсіі

Замежнікаў, якія прыязджаюць у Латвію з Расіі ды Беларусі, на мяжы ўзмоцнена правяраюць. Сярод іх выяўляюць тых, хто падтрымлівае расійскую вайсковую агрэсію супраць Украіны і можа ствараць пагрозу нацыянальнай бяспецы, піша LSM.lv.

Павышаную ўвагу латвійскія органы надаюць тым, хто служыў у сілавых структурах, публічна дэманструе сімвалы падтрымкі ваеннай агрэсію РФ або выказвае негатыўнае стаўленне да Латвіі.

Адмову ва ўездзе на тэрыторыю Латвіі ўжо атрымалі 62 замежнікі — 41 грамадзянін Расіі, 14 грамадзян Беларусі і 7 — іншых краін. Калі ў такіх людзей была шэнгенская віза, яе анулявалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.