Латвія адмовілася дапытваць людзей, якія нібыта фігуруюць у "схемах Бабарыкі"

Латвія адмовілася дапытваць людзей, якія нібыта фігуруюць у "схемах Бабарыкі"

Латвія адмовілася дапытваць сваіх грамадзян, якія згадваюцца ў "справе Бабарыкі". Пра гэта стала вядома на пасяджэнні 22 лютага, піша TUT.by.

У панядзелак высветліўся лёс хадайніцтва абароны Віктара Бабарыкі, якое было заяўленае ў першы дзень суда. Тады адвакат Яўген Пыльчанка хадайнічаў, каб у суд выклікалі з Латвіі двух сведак — Аляксея Сцяпанаўса і Аляксандра Растоўса. Гэтыя людзі часта згадваюцца ў справе і, згодна з матэрыяламі следства, задзейнічаныя ў схемах, якія ставяцца ў віну Віктару Бабарыку. Абодва не былі ні дапытаныя, ні выкліканыя ў суд.

Сёння дзяржабвінаваўца перадаў адказ Генпракуратуры Латвіі на хадайніцтва пра допыт гэтых сведкаў. Латвійскі бок адмовіўся даваць звесткі, бо "хадайніцтва звязанае з палітычнай дзеяй".

У выніку суд адмовіўся выклікаць гэтых сведкаў, заявіўшы, што на папярэднім следстве даныя пра іх асобы не ўстаноўленыя.

Паводле сцвярджэння абвінавачвання, Бабарыка, дзейнічаючы праз Аляксея Сцяпанаўса, Аляксандра Растоўса ды іншых асоб, якія не ведалі пра злачынную дзейнасць, арганізаваў у тым ліку рэгістрацыю кампаній у Латвіі. Праз гэтыя кампаніі ён, нібыта, "адмываў" грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі