Латушка: нам трэба быць гатовымі да паўстання

Латушка: нам трэба быць гатовымі да паўстання

Беларусы страчваюць веру і стамляюцца ад палітыкі. Праз гэта ўсё часцей з'яўляюцца і прэтэнзіі да апазіцыі. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка кажа, што такое насамрэч ёсць і ад гэтага не трэба хавацца.

Латушка: нам трэба быць гатовымі да паўстання

“Зразумела, што час ідзе, галоўная мэта не дасягнутая, ёсць змучанасць, стомленасць ад гэтай сітуацыі, і людзі дэматывуюцца. І з пункту гледжання таго, што рэпрэсіі не змяншаюцца, а толькі павялічваюцца. Дэмакратычныя сілы, можа, не прапаноўваюць своечасовыя крокі, стратэгію таго, што варта рабіць”, — выказвае думку Латушка ў размове з Еўрарадыё.

Латушка спадзяецца, што ў жніўні ў Вільні пройдзе кангрэс, які вызначыць, як далей дзейнічаць. Прыярытэтнае пытанне, па яго словах, стварэнне транзітнага органа ўлады, нацыянальна-вызваленчага руху. Але тэмы для абмеркавання, як і ўдзельнікаў кангрэсу, трэба абіраць дэмакратычным шляхам, упэўнены ён.

Навошта ж беларусам чарговы рух? Тут усё проста: Латушка кажа, што права на паўстанне зафіксавана міжнародным прававым актам (Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека).

“Канешне, можна чакаць сітуацыі, калі паўстанне ўзнікне як рух, як рэакцыя на штосьці больш жудаснае, што ўжо адбываецца, альбо рыхтаваць гэтае паўстанне, — тлумачыць ён. — Мы мусім альбо быць падрыхтаванымі да сітуацыі, альбо самі ствараць яе. Сёння мы акупаваная краіна, у Беларусі нелегітымная ўлада, тыранія, якая знішчае беларускі народ, беларусаў, асобы, нацыю, дзяржаўнасць. Ці ёсць у нас права паўстаць? Гэта не пагроза, гэта тая сітуацыя, якую нам зрабіў рэжым. Лукашэнка нам проста не пакінуў іншага, акрамя паўстання. Калі ў крытычны момант мы не будзем да гэтага падрыхтаванымі, тады мы перастанем існаваць як народ і як дзяржава. Іншых варыянтаў няма”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі