Ластоўскі: працаваць на карысць Беларусі, а не будаваць ілюзорныя палацы з ідэй

Ластоўскі: працаваць на карысць Беларусі, а не будаваць ілюзорныя палацы з ідэй

11 чэрвеня госць Еўрарадыё — сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Аляксей Ластоўскі.


Беларусы адрозніваюцца тым, што калі справа датычыцца нечага асабістага — сям’і, дома, зробленага ці здабытага яго ўласнымі рукамі ды розумам, — то беларус не будзе абыякавым. У выпадку пагрозы — будзе гэта сваё бараніць і адстойваць. Але калі размова ідзе пра спробы навязаць беларусам якую-небудзь калектыўную ідэалогію, то ў іх яскрава выяўляецца калектыўная абыякавасць, перакананы Аляксей Ластоўскі.
Пра тое, ці прымуць беларусы нейкую нацыянальную ідэю, ці патрэбная яна ім і што найперш трэба рабіць усім, каго хвалюе лёс краіны, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Аляксеем Ластоўскім.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі