Лансбергіс заклікаў ЕС расследаваць злачынствы беларускіх сілавікоў

Габрыэліус Лансбергіс / LRT
Габрыэліус Лансбергіс / LRT

Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэліус Лансбергіс заклікаў улады ЕС далучыцца да расследаванняў злачынстваў беларускіх сілавікоў супраць мірных грамадзян.

"Мы ў Літве пастаянна прымаем палітычных уцекачоў з Беларусі, многія з якіх падвергліся жорсткаму абыходжанню. Пройдзе шмат часу, перш чым яны змогуць чакаць справядлівасці ад судовай сістэмы Беларусі. Тут мы можам дапамагчы. У Літве ў некаторых выпадках супраць беларускіх сілавікоў былі пачаты расследаванні. Я звяртаюся да еўрапейскіх дзяржаў, у якіх прынцып універсальнага права дае магчымасць займацца такімі справамі і рабіць гэта. Гэта было б знакам сапраўднай салідарнасці",заявіў Лансбергіс ў інтэрв'ю нямецкай газеце Der Tagesspiegel.

На думку міністра, краінам ЕС неабходна праявіць больш актыўную пазіцыю а не назіраць за тым, як Пуцін дзейнічае на тэрыторыі Беларусі:

"Мы не павінны проста чакаць і глядзець, што адбудзецца. Паколькі прэзыдэнт Расіі Пуцін таксама будзе там, ён будзе ствараць партыі і іх лідараў, як ён гэта рабіў у іншых краінах. Таму еўрапейцы павінны ўзмацніць сваю актыўнасць".

Лансбергіс звяртае ўвагу на складанае становішча беларускага народа:

"Мы не можам сабе ўявіць, праз што праходзяць людзі ў Беларусі, колькі з іх патрапіла ў турму, колькі падверглася жорсткаму абыходжанню, колькі страцілі працу. У іх адабралі тыя маленькія свабоды, якія ў іх засталіся. Але ў мяне склалася ўражанне, што ў Беларусі пяройдзена рыса, далей якой няма шляху назад. Людзі больш не давяраюць рэжыму. Пытанне толькі ў тым, як доўга пратрымаецца рэжым", — сказаў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі