Лагер строга патрыятычнага рэжыму: як пройдуць летнія змены

Сёлета ў лагерах можа павялічыцца колькасць змен з патрыятычнай тэматыкай / opn-space
Сёлета ў лагерах можа павялічыцца колькасць змен з патрыятычнай тэматыкай / opn-space

Еўрарадыё вывучыла праграму выхаваўчых мерапрыемстваў у некалькіх беларускіх летніх дзіцячых лагерах. Аказалася, што сёлета асаблівую ўвагу аддадуць патрыятычнаму выхаванню.
 

Усе змены толькі пра патрыятызм

Мы пагаварылі з супрацоўнікамі аднаго з самых папулярных дзіцячых лагераў. Нам расказалі: з аднаго боку, патрыятычнае выхаванне — гэта не навіна. З другога, "непатрыятычных" змен гэтым летам у дзяржаўных лагерах наогул не будзе.

— У нас патрыятычнае выхаванне заўсёды было адным з асноўных. І гэтаму кірунку кожны год аддавалася вялікая ўвага. А сёлета — асаблівая.

Раней у кожнай змены, кажа суразмоўнік Еўрарадыё, была свая тэматыка. У кагосьці — з акцэнтам на творчасць, у іншых — на ЗЛЖ. Сярод іх быў і патрыятызм.

Але цяпер акцэнт на патрыятызме будзе ва ўсіх змен — "у сувязі з Годам народнага адзінства".

— Для кожнай змены гэта будзе асноўны акцэнт. Гэта не будзе адзіным кірункам працы, бо нельга канцэнтравацца толькі на адным кірунку выхавання. Але гэта будзе важны акцэнт.

 

Бацькі пакуль не скардзіліся

Як кажа супрацоўнік лагера, дагэтуль бацькі не цікавіліся, навошта дзіцячаму лагеру такі ўпор на патрыятычнае выхаванне. Каля 90% дзяцей ва ўстанове — "пастаянныя кліенты", і бацькі выхавальнікам давяраюць.

— Летась бацькі праз пандэмію не маглі прыязджаць на бацькоўскія дні, і педагогі рабілі справаздачу анлайн. Бацькі ведаюць, як пастаўлена выхаваўчая работа, пытанняў і прэтэнзій, што камусьці нешта не падабаецца, у нас ніколі не было.

Выхавальнікі складаюць праграму так, каб было цікава дзецям. Малым падбіраем адзін тып мерапрыемстваў, дарослым — іншы. Стараемся рыхтаваць нашых педагогаў, каб дзецям было цікавае ўсякае мерапрыемства ў лагеры.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці будуць расказваць дзецям пра бел-чырвона-белую сімволіку, у лагеры сказалі, што "ўпор зробяць, хутчэй, менавіта на народнае адзінства".

— У школах усё гэта ёсць, мы ж працягваем сістэму выхаваўчых момантаў, якія закладваюцца ў школе. Магчыма, гэта будуць проста не ўрокі, а нешта цікавейшае для дзяцей — гульні, квэсты. Дзеці павінны разумець, што гэта не ўрокі, а адпачынак.

Лагерь строго патриотического режима: как пройдут летние смены
Так выглядае праграма аднаго з беларускіх летнікаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі