Лагер падрыхтоўкі вагнераўцаў можа з'явіцца на Гродзеншчыне
![Вагнераўцы могуць з'явіцца ў Гродзенскай вобласці / ria.ru, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vahnier-2706.jpg.webp?itok=nUv3wP7_)
Вагнераўцы могуць з'явіцца ў Гродзенскай вобласці / ria.ru, ілюстрацыйнае фота
Лагер падрыхтоўкі вагнераўцаў можа з'явіцца ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў гродзенскі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.
Гаворыцца, што пытанне прынцыпова вырашанае, цяпер ідзе падбор адпаведнай пляцоўкі.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні з'явіліся звесткі пра будаўніцтва такога ж лагера каля Асіповічаў у Магілёўскай вобласці.
Увечары 26 чэрвеня ў сваім выступе Уладзімір Пуцін заявіў, што байцы ПВК "Вагнер" маюць выбар — ці заключыць кантракты з Мінабароны Расіі, ці вярнуцца да мірнага жыцця, ці сысці ў Беларусь.
Раней расійскія ўлады таксама заяўлялі, што крымінальную справу на кіраўніка вагнераўцаў Яўгена Прыгожына спыняць пад умовай ягонага пераезду ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.