Lady Gaga трапіла ў спіс самых уплывовых жанчын

Lady Gaga увайшла ў лік найбольш самых уплывовых жанчын свету.  24-гадовая выканаўца заняла 7-е месца ў рэйтынгу часопіса Forbes, які назваў спявачку «новай каралевай поп-музыкі». Цікава, што адбылося гэта ўсяго толькі праз два гады з моманту выхаду дэбютнага альбома Гагі, прычым другога альбома няма дагэтуль.

Лідарам спісу Forbes стала жонка Прэзідэнта ЗША Барака Абамы Мішэль, на другім месцы змясцілася Ірэн Розэнфельд – старшыня харчовай імперыі Kraft Foods, трэцяе аддалі Опры Уінфры.

Адзінай, апроч Lady Gaga, прадстаўніцай музычнага свету ў Топ-10 рэйтынгу стала Беёнс (Beyonce) – яна заняла 9-е месца. Як не дзіўна Мадоне (Madonna) дасталася толькі 29-я пазіцыя.

Фота: my.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі