Квіткі на чэмпіянат свету па хакеі-2014 можна набываць з сёлетняга верасня

Папярэдне продаж пакетаў квіткоў плануецца праанансаваць у рамках дня горада. У Мінску ён адзначаецца на пачатку верасня. Старт продажу таксама плануецца на верасень, перадае БЕЛТА.



Першыя два месяцы будуць прадавацца пакеты квіткоў практычна на ўвесь чэмпіянат свету. Адзінкавы продаж квіткоў пачнецца прыблізна за два месяцы да пачатку чэмпіянату, кажуць арганізатары.



Па іх словах, кошты квіткоў на папярэдні раўнд і на чвэрцьфіналы будуць даступнымі нават для сярэдняга беларускага заўзятара. Хоць, вядома, будуць і квіткі, за якія прыйдзецца заплаціць 300 еўра. Плануецца, што самыя танныя квіткі на матчы чэмпіянату свету-2014 па хакеі будуць каштаваць 10 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі