Кветкавыя вазоны і кашпо ў Мінску ўпрыгожаць ёлачнымі цацкамі

Ёлачная цацка ў кадцы для кветак / Мінск-Навіны
Ёлачная цацка ў кадцы для кветак / Мінск-Навіны

У кветкавыя вазоны і кашпо на галоўных праспектах і каркасных вуліцах Мінска, у тым ліку на раздзяляльных палосах, з 1 снежня павесяць ёлачныя цацкі, паведамляюць "Мінск-Навіны".

У зімовы перыяд у вулічныя вазоны для кветак у сталіцы змяшчаюць галінкі елак. Робіцца гэта для таго, каб вазоны захоўвалі эстэтычнасць і не пуставалі. Пачынаючы з гэтага года, вырашана дадаць сюды ёлачныя цацкі. Такое рашэнне прынята ў Мінгарвыканкаме на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі