Кватэрныя махляры ў Віцебску называліся міліцыянтамі і камунальнікамі

Кватэрныя махляры ў Віцебску называліся міліцыянтамі і камунальнікамі

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны махлярства, здзейсненага арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, інфармуе яго прэс-служба.
 
Расследаванне пачалося з таго, што адна віцяблянка паведаміла пра знікненне свайго былога мужа. 40-гадовы мужчына пражываў адзін, нідзе не працаваў, выпіваў. Аператыўнікі высветлілі, што незадоўга да свайго знікнення віцяблянін прадаў сваю двухпакаёвую кватэру. Потым аператыўнікі атрымалі інфармацыю, што на імя зніклага мужчыны рыхтуецца купля пакоя.

Пасля юрыдычнага афармлення здзелкі праваахоўнікі затрымалі ўсіх яе ўдзельнікаў.

Высветлілася, што ў ёй удзельнічалі тры мужчына (32, 42 і 47 гадоў) і дзве жанчыны (21 і 53 гады). Адзін з іх назваўся міліцыянтам, а другі — прадстаўніком разлікова-касавага цэнтра. У прамежку з 27 траўня па 6 чэрвеня яны пад нагодай аплаты штрафу, запазычанасцяў па камунальных плацяжах і аліментах угаварылі мужчыну прадаць сваю кватэру і набыць больш таннае жыллё. А запазычанасць яны прапанавалі аплаціць за кошт розніцы, атрыманай падчас здзелкі.

Пасля продажу кватэры падазраваныя знайшлі пацярпеламу таннае жыллё. А рэшту грошай (больш за 36 тысяч рублёў) прыўлашчылі.

Праваахоўнікі ўзялі пад варту трох з пяці затрыманых. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Кватэрныя махляры ў Віцебску называліся міліцыянтамі і камунальнікамі
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі