Кур'ёз: Амерыканцы лічылі, што Іран будуе авіяносец, а гэта была дэкарацыя

Яны спасылаліся на звесткі разведкі, паводле якіх Іран каля порта Бендэр-Абас будуе копію амерыканскага авіяносца US Nimitz-class. Будаўнічыя працы разведчыкі разглядзелі на здымках са спадарожніка. Звярталася ўвага на тое, што іранцы робяць дакладную копію, на борт была нанесеная нават лічба "68".



Некаторыя амерыканскія вайскоўцы выказалі меркаванне, што Іран збіраецца ўзарваць карабель у прапагандысцкіх мэтах і паказаць гэта па дзяржаўным тэлебачанні.



Аднак, як піша брытанскае выданне Guardian, учора іранскія СМІ паведамілі, што насамрэч будуецца... дэкарацыя для фільма пра авіякатастрофу 1988 года. Тады амерыканскі крэйсер памылкова збіў пасажырскі іранскі самалёт, пераблытаўшы яго са знішчальнікам.  



Фота — wikimedia.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі