Курт Фрэйзэр: "У гэты важнае для беларусаў свята мы гулялі толькі на перамогу

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Курт Фрэйзэр расчараваны вынікам матчу з камандай Расіі. Па словах галоўнага трэнеру ўся каманда незадаволена атрыманым вынікам.

9 траўня ў першым матчы другога раўнда чэмпіянату міру ў Канадзе Беларусь прайграла Расіі з лікам 3:4. Асноўны час і авертайм завяршыліся ўнічыю 3:3, пры гэтым беларусы выйгравалі 2:0, а затым саступалі 2:3. У серыі булітаў больш моцнымі былі расіяне — 2:1.

10 траўня беларуская зборная сустрэнецца з хакеістамі Чэхіі. Ад зыходу гэтага матчу залежаць шанцы на трапленне ў чвэрцьфінал. "Часу вельмі мала, трэба паспець аднавіцца, — сказаў К.Фрэйзер. — Цяпер паедзем у гасцініцу, рабятам трэба добра паесці. Затым падзелімся з імі ўчорашнімі назіраннямі за гульнёй чэхаў. Заўтра, як і сёння, будзем шмат размаўляць з гульцамі, дапамагаць ім падрыхтавацца да матчу. Паспрабуем звярнуць у сваю карысць недахоп часу паміж гульнямі. Расчараванасць вынікам сённяшняга паядынку надасць гульцам сіл заўтра".

"Мы правялі матч вельмі годна, давялі, што слабыя месцы ёсць у ўсіх і можна гуляць з любым апанентам, — сказаў абаронца Руслан Салей. — Трохі не хапіла ўдачы і выканаўцаў узроўня зборнай Расіі. Зараз трэба зрабіць высновы з згуляных сустрэч і наладжвацца на матч супраць каманды Чэхіі".

"Думаю, трэба было наносіць больш кідкоў. Што тычыцца чэхаў, то нам не прывыкаць гуляць два матчы запар, так што заўтра зноў пакажам, на што здольныя", — заявіў Сяргей Касціцын.

Вынікі астатніх матчаў у групе "Е": Швецыя — Данія — 8:1 (2:0, 2:0, 4:1); Швейцарыя — Чэхія — 0:5 (0:1, 0:3, 0:1). Становішча каманд: Расея — 7 ачкоў (розніца шайбаў 13-8); Чэхія — 7 (14-7); Швейцарыя — 6 (6-8); Швецыя — 6 (16-10); Беларусь — 1 (9-12); Данія — 0 (4-17).

Вынікі матчаў у групе "F": Канада — Нарвегія — 2:1 (1:0, 0:1, 1:0); ЗША — Нямеччына — 6:4 (3:2, 1:1, 2:1); Фінляндыя — Латвія — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Становішча каманд: Канада — 9 ачкоў (14-5); Фінляндыя — 8 (10-4); ЗША — 6 (14-9); Нарвегія — 4 (6-7); Германія — 0 (7-14); Латвія — 0 (1-13).

У першых матчах пераходнага турніру Славакія разграміла Славенію — 5:1 (1:0, 4:1, 0:0), а Францыя выйграла ў Італіі — 3:2 (1:1, 1:0, 1:1).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі