Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

У чацвер, 17 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9450 да 1,9379, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2831 да 2,2752 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2687 беларускага (у сераду — 3,2612).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 16 жніўня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9498 да 1,9450, знізіўся і курс еўра — з 2,2907 да 2,2831 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі