Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

У пятніцу, 14 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9726 да 1,9645, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2514 да 2,2418 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2868 беларускага (у чацвер — 3,2783).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 13 ліпеня, курс долара знізіўся — з 1,9780 да 1,9726 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2650 да 2,2514.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі