Курсы долара і еўра ў Беларусі 18 ліпеня выраслі

Курсы долара і еўра ў Беларусі 18 ліпеня выраслі

18 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША крыху павялічыўся — з 1,9513 да 1,9521 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2331 да 2,2480 рубля. А вось расійская валюта пайшла наніз: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2892 беларускага (у панядзелак — 3,3025). 

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі