Курс на зніжэнне: заробкі беларусаў зніжаюцца трэці месяц запар

Па звестках Белстата, у кастрычніку сярэдні заробак беларусаў складае  6,837 мільёнаў рублёў. За месяц ён скараціўся на 0,4%, ці на 25 тысяч рублёў. Заробкі беларусаў зніжаюцца трэці месяц запар — з ліпеня. У той месяц сярэдні заробак у нашай краіне быў трохі большы за сем мільёнаў рублёў.

Да ліпеня заробкі ўпэўнена раслі — з 6 да 7 мільёнаў. А вось у валютным эквіваленце даходы беларусаў знізіліся ў параўнанні са снежнем 2014 года на 245 долараў!

Самыя нізкія заробкі – у адукацыі, сельскай і лясной гаспадарцы ды медыцыне: ад 4,9 да 5,5 мільёнаў рублёў. Самыя высокія заробкі маюць будаўнікі — каля 8,2 мільёнаў рублёў.