Курс еўра ў Беларусі другі дзень павышаецца

Курс еўра ў Беларусі другі дзень павышаецца

У сераду, 16 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягвае зніжацца — з 1,9393 да 1,9388 беларускага рубля. Еўра другі дзень паказвае рост — з 2,1828 да 2,1833. Курс расійскай валюты працягвае зніжацца: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0303 беларускага (у аўторак — 3,0327).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 жніўня курс долара знізіўся з 1,9482 да 1,9393 беларускага рубля, курс еўра наадварот вырас — з 2,1764 да 2,1828. 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0327 беларускага (у панядзелак — 3,0350).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі