Курс долара ў Беларусі працягвае расці

Курс долара ў Беларусі працягвае расці

Курс долара ЗША ў Беларусі працягвае расці. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у чацвер, 16 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі, а Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 2,0057 да 2,0068 беларускага рубля. Як паведамляла Еўрарадыё, 15 лістапада курс долара ЗША пераадолеў псіхалагічную планку — 2 рублі.

Курс еўра сёння крыху знізіўся — з 2,3702 да 2,3646 беларускага. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,3466 (у сераду — 3,3296).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,22%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі