Курс долара ў Беларусі 19 сакавіка вырас

Курс долара ў Беларусі 19 сакавіка вырас

У панядзелак, 19 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9624 да 1,9636 беларускага рубля, курс еўра працягнуў зніжацца — з 2,4171 да 2,4086 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4116 беларускага (у пятніцу — 3,4133).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 сакавіка курс долара ЗША вырас — з 1,9581 да 1,9624 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4203 да 2,4171 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі