Вы тут

Курс долара ў Беларусі 12 красавіка знізіўся

Фота: pixabay.com

Пасля росту папярэдніх дзён курсы долара і еўра ў Беларусі 12 красавіка знізіліся. 

Па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,0698 да 2,0470 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,5580 да 2,5289 рубля. Затое вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3012 беларускага (у сераду — 3,2317).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,52%.