Курс долара сёння ўстанавіў новы максімум
У панядзелак, 21 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9960 рублёў, таргі па еўра не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складае 13770 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 280,5 да 279,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 18 красавіка, курс долара не змяніўся — 9950 рублёў, курс еўра таксама не змяніўся — 13770 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 277 да 280,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia