Вы тут

Курс беларускага рубля 20 траўня вырас адносна ўсіх асноўных валют

20 траўня вырас курс беларускага рубля / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 20 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў падае — з 2,4159 да 2,4087 беларускага рубля. Курс еўра таксама зніжаецца — з 2,6418 да 2,6365 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3319 беларускага (у аўторак — 3,3382).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,21%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.