Курманбек Бакіеў прэзентаваў у Мінску свае мемуары

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў правёў у Мінску прэзентацыю сваёй кнігі "Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан". Прэзентацыя адбылася ў сталічным гатэлі "Вікторыя".

У кнізе Бакіеў апісаў сваё жыццё ў той час, калі ён кіраваў Кыргызстанам — у 2005-2010 гадах. У анатацыі гаворыцца: "Кніга прызначаная для шырокага кола чытачоў".

Бакіеў распавёў, што пачаў пісаць кнігу ў лістападзе 2014 года, а гатовая яна была ўжо летам 2015-га. У той час экс-прэзідэнт Кыргызстана выдаваць яе не стаў, бо на яго радзіме ішлі парламенцкія выбары. "Каб не казалі, што ўмешваецца ў справы, бударажыць", — перадае БЕЛТА словы Бакіева. Ён адзначыў, што апошнія пяць гадоў вёў ціхі лад жыцця і не рабіў ніякіх каментароў для СМІ.

Кніга выйшла на дзвюх мовах — рускай і кыргызскай. Надрукавалі яе ў Расіі накладам 2000 асобнікаў.

Фота: sputnik.kg