Купалаўскі тэатр цэлы тыдзень будзе паказваць спектаклі анлайн

Купалаўскі тэатр цэлы тыдзень будзе паказваць спектаклі анлайн

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект “Тыдзень Купалаўскага online”, паведамляецца на сайце тэатра.

Цэлы тыдзень у інтэрнэце можна будзе глядзець пастаноўкі купалаўцаў з камп’ютараў і мабільных прыладаў абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Па словах гендырэктара Паўла Латушкі, гэтая акцыя мае на мэце "стварыць дадатковыя магчымасці для прагляду максімальна шырокай аўдыторыяй (аматарамі беларускага тэатральнага мастацтва, беларускай дыяспарай, грамадзянамі Беларусі, якія па розных абставінах затрымаліся за мяжой, і замежнымі грамадзянамі, якія цікавяцца тэатральным мастацтвам) пастановак галоўнага драматычнага тэатра краіны”. 

Першы спектакль будзе паказаны 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар купалаўцы пакажуць легендарны спектакль “Паўлінка”. Жывую трансляцыю можна будзе паглядзець ў мабільным дадатку VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету нават без аўтарызацыі.

29 сакавіка праз спасылку на сайце і ў сацсетках тэатра гледачам будзе даступны прагляд запісу спектакля “Школа падаткаплацельшчыкаў” — французскай камедыі паводле твора Луі Вернэя і Жорж Бэра.

31 сакавіка купалаўцы запрашаюць на прагляд запісу спектакля “Вельтмайстар-акардэон” — спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана.

А 2 красавіка гледачы пабачаць запіс спектакля з рэпертуара Камернай сцэны “Ураджай” паводле твора аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будзе даступны на сайце kupalauski.by і ў сацсетках таэтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі