Кудрашова фінішавала 29-й у спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне

У шведскім Остэрсундзе, дзе праходзіць чэмпіянат свету па біятлоне завяршылася жаночая спрынтарская гонка. Залаты медаль выйграла немка Андрэа Хенкель, срэбны — расіянка Альбіна Ахатава. Трэцяй нечакана фінішавала ўкраінка Аксана Хвастэнка. Сярод беларусак найлепшы вынік паказала Вольга Кудрашова, якая фінішавала на 29-м месцы. Стральбу лежачы яна прайшла без штрафу, а стоячы дапусціла адзін промах і адстала ад пераможцы на 1 хвіліну 36 секунд.

Людміла Калінчык закрыла ўсе 10 мішэняў, але вельмі слаба ішла па дыстанцыі. У выніку 36-е месца. Лідэр беларускай жаночай зборнай Дар’я Домрачава пасля чыстай стральбы на першым рубяжы зарабіла чатыры штрафныя хвіліны на стральбе стоячы і фінішавала 46-й.

Яшчэ адна беларуска Надзея Скардзіна з двума промахамі завяршыла гонку на 49-м месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі