Крывушэнка лічыць жорсткім пакаранне заўзятару, які выбег з нацыянальным сцягам

Крывушэнка лічыць жорсткім пакаранне заўзятару, які выбег з нацыянальным сцягам

Арышт Аляксандра Вянгерскага, які падчас матча БАТЭ-"Арсенал" выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, — гэта празмернае пакаранне. Такую думку выказаў галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка на прэс-канферэнцыі 6 кастрычніка. 

"У чалавека, напэўна, было жаданне неяк самасцвярдзіцца, здзейсніць нейкі ўчынак на вачах вялікай колькасці людзей. Ён гэта зрабіў. Як гаворыцца, гэта справа кожнага. Адзінае, можа, трошкі неадэкватныя пакаранне было. Ну а як да гэтага ставіцца? Як да часткі жыцця. Па-іншаму не паставішся", — цытуе словы Крывушэнкі сайт Беларускай федэрацыі футболу.

Здарэнне са сцягам адбылося 28 верасня падчас матча Лігі Еўропы паміж БАТЭ і лонданскім "Арсеналам" на "Барысаў-Арэне". Аляксандра Вянгерскага асудзілі на 10 сутак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы. За кратамі хлопец абвясціў галадоўку на знак падтрымкі беларускіх палітвязняў. Таксама ён пратэстуе супраць таго, што міліцыянты давалі ў судзе розныя паказанні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі