Хлопец, які выбег на “Барысаў-Арэну” са сцягам, за кратамі аб’явіў галадоўку

Хлопец, які выбег на “Барысаў-Арэну” са сцягам, за кратамі аб’явіў галадоўку

Хлопец, які выбег на поле “Барысаў-Арэны” падчас футбольнага матча Лігі Еўропы БАТЭ — “Арсенал” з бел-чырвона-белым сцягам, за кратамі аб’явіў галадоўку. Аляксандр Вянгерскі адбывае 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве. Як інфармуе сайт spring96.org, у лісце да грамадскага актывіста з Вілейкі Аляксея Сюдака Вянгерскі напісаў, што з 5 кастрычніка галадае ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія на сённяшні дзень знаходзяцца за кратамі. Таксама ён пратэстуе з-за таго, што праваахоўнікі ў судзе давалі розныя паказанні, а аднаго з іх хлопец упершыню ўбачыў падчас разгляду справы. “З майго боку непадпарадкавання і знявагі супрацоўнікаў міліцыі не было”, — напісаў Аляксандр Вянгерскі.

Як інфармавала Еўрарадыё, Вянгерскі быў затрыманы 28 верасня аховай стадыёна, якая перадала яго міліцыі. У судзе, які адбыўся на наступны дзень, хлопец заявіў, што пасля затрымання яго білі. 10 сутак ён атрымаў за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі