Крысціну Шацікаву аштрафавалі на 651 тысячу рублёў (фота)

Сёння у судзе Першамайскага раёна Віцебска скончыўся працэс па справе Крысціны Шацікавай. Яе аштрафавалі на 651 тысячу рублёў за несанкцыянаванае пікетаванне і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Суддзя Валянціна Кісмярошкіна перад тым, як выносіць прысуд, прагледзела відэа, якое здымалі аператыўнікі падчас разгону людзей каля будынку суда, дзе праходзіў працэс над праваабаронцам Валерыем Шчукіным. Пра тое, што было далей, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

«На відэа было бачна, што міліцыянты не ветліва запрашалі, а гвалтам цягнулі ў мікрааўтобус і Крысціну, і яе непаўналетняга сына. Тым не менш суддзя палічыла, што грамадскія правы спадарыні Шацікавай не былі парушаны, а насупраць, яна з’яўляецца правапарушальніцай».

На здымку: Крысціна Шацікава (справа) і віцебская актывістка Алена Залеская каля будынка суду. Фота Ядвігі Сташэўскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі