Крысціна Ціманоўская прызямлілася ў Вене

Крысціна Ціманоўская прызямлілася ў Вене

Самалёт, у якім ляцела беларуска Крысціна Ціманоўская, прызямліўся ў Вене, перадае Радыё "Свабода".

Ціманоўская, якая атрымала польскую гуманітарную візу, планавала ляцець з Токіа ў Варшаву. Аднак у апошні момант маршрут быў зменены з меркаванняў бяспекі, і спартоўка вылецела ў Аўстрыю. 

Адтуль яна,верагодна, адправіцца ў Польшчу, дзе ёй паабяцалі далейшую юрыдычную дапамогу, а таксама дапамогу ў працягу спартовай кар'еры.

Дарэчы, польскую гуманітарную візу атрымаў і муж беларускай спартоўкі — Арсеній Зданевіч, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік польскага ўраду Пётр Мюлер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі