Крымінальная справа Міхаіла Снегіра перададзеная ў суд

Генеральная пракуратура завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Як паведамляе "Інтэрфакс", справа накіраваная ў суд. Як паведаміў адвакат Снегіра Анатоль Шапялевіч, следства выставіла экс-пракурору абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430) і захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).