"Крумкачы" аштрафаваныя за непавагу заўзятараў да дзяржаўнага сцягу

"Крумкачы" аштрафаваныя за непавагу заўзятараў да дзяржаўнага сцягу

"Крумкачы" аштрафаваныя за непавагу заўзятараў да дзяржаўнага сцягу. Такое рашэнне прыняў кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях камітэт АБФФ. Як паведамляе прэс-служба мінскага футбольнага клуба, пытанне гучала наступным чынам: "Аб недапушчальнасці непаважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь". Інцыдэнт адбыўся 15 траўня на выязным матчы чэмпіянату Беларусі ў першай лізе ў Наваполацку з "Нафтанам". Футбольныя чыноўнікі сцвярджаюць, што заўзятары "Крумкачоў" "дэманстрацыйна стаялі спінай да сцягу падчас выканання дзяржаўнага гімну".

Штраф склаў 580 рублёў. Раней "Крумкачы" атрымалі ад федэрацыі папярэджанне.

Футбалісты "Крумкачоў" былі аднымі з першых спартсменаў, якія публічна падтрымалі мірныя пратэсты 2020 года. Яны нават выходзілі на поле ў майках "Мы з народам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі