Крэмль расказаў, чаму Пуцін не будзе выдаваць указ аб спыненні мабілізацыі

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін "не задумваўся" над тым, каб выдаць указ аб завяршэнні мабілізацыі.

"Так, гэта [абвяшчэнне мабілізацыі] было зроблена маім указам. Але было зроблена на прапанову Міністэрства абароны, а цяпер Міністэрства абароны прапанавала мабілізацыйныя мерапрыемствы завяршыць",цытуе Пуціна ВВС.

Спярша расійскі прэзідэнт паабяцаў перагаварыць з юрыстамі і вырашыць, ці трэба выдаваць асобны ўказ аб завяршэнні мабілізацыі. А неўзабаве Крэмль заявіў, што, згодна з заключэннем прававога ўпраўлення, новы ўказ не патрэбны.

У той жа час дэпутаты падрыхтавалі законапраект аб крымінальным пакаранні за ўхіленне ад мабілізацыі. Паводле яго за ўхіленне ад мабілізацыі пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі