Крэдыты на будаўніцтва жылля ў Беларусі будуць вылучаць пад 16%

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на рэспубліканскай нарадзе па рашэнні праблемных пытанняў у будаўнічай галіне і ўдасканаленню працы з кіраўнічымі кадрамі. Яна прайшла ў Аляксандра Лукашэнкі ў аўторак, нагадвае БЕЛТА.



Па словах Мясніковіча, урад і Нацыянальны банк будуць імкнуцца вырашыць у наступным годзе пытанне даступнасці крэдытаў для насельніцтва. Крэдыт у 16% гадавых будзе вылучацца для тых, хто не карыстаецца дзяржпадтрымкай, але жадае палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, стаіць на ўліку, але не трапляе пад катэгорыю льготнікаў. Для шматдзетных сем'яў з гэтых катэгорыяў крэдыт плануецаа выдаваць пад 12% гадавых, а на вёсцы — пад 14%.



Як заўважыў прэм'ер-міністр, сістэма жыллёвых будаўнічых ашчаджэнняў з элементамі дзяржпадтрымкі працуе пакуль недастаткова. Для актывізацыі выкарыстання іпатэкі трэба зрабіць змены ў Жыллёвы кодэкс. Ва ўрадзе прынялі да выканання прапановы Нацбанка па падрыхтоўцы неабходных дакументаў.



Фота — seosens.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі