КПП на мяжы Беларусі з Украінай: "Былі выпадкі, калі бабулі зямлю цалавалі"

Беларуска-ўкраінская мяжа

Беларуска-ўкраінская мяжа / sb.by

Украінскія памежнікі расказалі, як землякі, што выехалі з акупацыі, вяртаюцца дадому праз адзіны памежны пераход "Макраны" — "Даманава", які працуе на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле іх, асабліва эмацыйна вяртанне ўспрымаюць пажылыя людзі.

"У нас былі выпадкі, што бабулі зямлю цалавалі. Розныя выпадкі былі. Бабуль вельмі шмат прыязджае. Толькі заходзяць на тэрыторыю — пачынаюць плакаць, нават не могуць размаўляць, бо ў іх проста гэта ад нерваў, істэрычнае", — цытуе памежніцу Надзею Лук'янюк украінскае медыя 24tv.ua.

Гуманітарны калідор працуе кругласутачна, але толькі на ўваход ва Украіну і толькі для ўкраінцаў. Кожны дзень памежнікі сустракаюць на лініі мяжы да 10 украінцаў. Каб скарыстацца гуманітарным калідорам, дастаткова любога пашпарта ўкраінскага ўзору, нават пратэрмінаванага. Тыя, каму на момант акупацыі не было 16 гадоў, могуць скарыстацца пасведчаннем аб нараджэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі