Кот, які захрас пад капотам аўто, стаў прычынай затору ў цэнтры Мінска
![Кот, які захрас пад капотам аўто, стаў прычынай затору ў цэнтры Мінска](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kot-3107_0.jpg.webp?itok=6PkYbbMk)
Кот стаў прычынай аўтамабільнага затору ў цэнтры Мінска зранку 31 ліпеня, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны". Каб вызваліць жывёлу, давялося выклікаць ратавальнікаў.
У Мінскім гарадскім упраўленні МНС удакладнілі, што іх супрацоўнікі проста на праезнай частцы даставалі ката, які залез пад капот аўтамабіля і захрас там. Што цяпер з жывёлай, пакуль невядома.